Паведамленне ТАСС
Tagged:
Калі сівым зраблюся дзедам, Усімі паважаны госць, У вёску родную прыеду, У ельнік, Што за вёскай ёсць. Убачу радасныя змены, Што сябра мой — таксама дзед, Ў бакоўцы захавалі сцены Сляды знаёмых нам газет. Ў раённай выцвіўшай газеце Знайду «Паведамленне ТАСС» I ўспомню ўсё, чым жыў на свеце, I ўсё, што хвалявала нас. Захочацца з юнацкай далі Яшчэ раз навіну пачуць, А там, Як класікі пісалі, Навек забыцца і заснуць.