Ты і я
Tagged:
Я сустрэўся з табой маладою, як быў маладым. Ты была маёй любай зямлёю, я — морам тваім. Ты імкнулася ў далеч прастораў бясконцых марскіх, Я ж — да сэрца твайго, дзесь схаванага ў нетрах лясных. Ды па хвалях бурлівых марскіх ты не знала дарог, Цераз пушчы прабіцца да сэрца твайго я не мог. Адчаго не была ты ў юнацтве імклівай ракой? Я б аддаў табе ўсе свае хвалі, каб зліцца з табой. Адчаго я не полымем быў, калі быў юнаком? Я б прайшоў праз усе твае пушчы кіпучым агнём. Дні юнацтва, як хуткія ветразі, зніклі з вачэй. Не, не тыя ўжо хвалі і мора, штогод, то цішэй. Што ні год, то цішэй... і ярчэй у ім з цягам гадоў Выступаюць абрысы жаданых даўно берагоў. Зноў — зямля ты, я — мора, і час разлучыць нас не змог: Я на вольным прасторы, шчаслівы, ля ног тваіх лёг. Вечна я ў тваёй памяці, вечна ты ў сэрцы маім, I ляжу прад табою я светлым люстэркам тваім.