Аб любві
Tagged:
Да нябёс уздымае зямля Каласы сваіх ніў, Каб сагрэла іх сонца, Каб вецер іх там апыліў. Я не знаю, калі Палюбілася сонцу зямля, А зямлі палюбілася сонца, — Не ведаю я... Толькі знаю — не меней Налічвае год іх любоў, Чымся сонца праменняў, Зямля — залатых каласоў. Маладая зямля, Як нявеста, а сонца — жаніх. Лета — час іх абдымкаў, А восень — час ростані іх. Час чаканняў — зіма, А вясна — час чаканых сустрэч, Час шчаслівай любві: Слёзы — прэч, крыўды — прэч, хмары — прэч.