Пад гарою
Tagged:
(З народнай песні) Піліпу Пестраку Пад гарою, дзе бур'ян, Паміраў казак ад ран: — Скажы, маці, хто мяне Будзе ў цёмным бур'яне Даглядаць і абымаць, Боль ад сэрца адымаць? Адказаў сівы арол: — Абымацьме цябе дол, Буду я, арол сівы, Пасярод глухой травы Даглядаць і вартаваць, Боль ад сэрца адымаць, Твае раны вартаваць, Твае вочкі выбіраць, Цалаваці твае губкі, Выбіваці твае зубкі.