Мая Бесядзь
Tagged:
Кажуць, што рэкі птушкамі створаны, — Такімі малымі на першы пагляд, — Капалі і ў дзюбах адносілі ў бор яны Мяшэчкі з зямлёй I ляцелі назад. А каня гуляла ды мыла іх здзекамі, I птушкі паслалі ёй вечны праклён, Таму і лятае яна над рэкамі I просіць піць Аж да сённяшніх дзён. Канаючы ўлетку штодня на спякоце, Той рэдкаю кропляй яна існуе, Што хмарка, дажджом прашумеўшы ў лістоце, З нябёсаў часамі пашле для яе. Я, ўпарты, не кіну пачатае справы, Каменне крышу, Разграбаю пяскі, Пад кпіны аматараў лёгкае славы Капаю рэчышча ўласнай ракі. З надзеяй гляджу на крыніцу спатканую, Хачу, каб яна разлілася ракой... Не Волгай магутнай, Не нават Камаю, Хоць Беседдзю, што на радзіме маёй. Бо прагай да працы ахоплены часта я, I сэрца абпалена смагай радка, Бо жыць не магу, Як каня няшчасная, Кропляй дажджу з лесавога лістка.