Шторм акіянскі стрэў на трэці дзень я,
Пакінуўшы чужыя берагі
Амерыкі Паўночнай.
Для натхнення
Сцягам патрэбен вецер,
мне — сцягі.
Але не тыя, што на літасць сцюжам
Здаюцца, сустракаючы зіму...
Ні перад злом, ні перад крывадушшам
Сцяг белы я ніколі не ўзніму.
Ні перад хваль пагрозным хваляваннем,
Ні перад смерцю, ні перад каханнем,
Калі мяне не мужным мараком
Яно захоча бачыць, а рабом.
Няхай злуюцца хвалі.
Выклік смелы
Я пасылаю сам насустрач ім —
Свайго жыцця чырвоны сцяг.
А белы —
Я пакідаю ворагам маім.