Не старадаўні бард, але ўсё роўна...

Tagged:  
Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Не старадаўні бард, але ўсё роўна
Якогась барда праўнук альбо ўнук,
Я доляю сваёю з ім не роўны:
Мне ў рукі лёс не шпагу даў, не лук,
А ўсю Зямлю,
                         з арэнай —
                                             Млечным Шляхам.
Качу яе, падобную на мяч,
Ахопленую вадародным жахам,
Як хворую, загортваю ў кумач,
Сачу, каб не скрануў яе з арбіты
Заакіянскі ядавіты грыб.

Галактыкі, як сведкі і арбітры,
Дарма з трыбун высокіх і сядзіб
Глядзяць на паядынак мой вячысты,
Як на даўно для іх знаёмы жарт.
Мяч круглы, як гавораць футбалісты, —
Яшчэ пабачым мы, чаго ён варт!