Мне кожны год, нібы жыццём другім...

Tagged:  
Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Мне кожны год, нібы жыццём другім,
Жыць у дваццаты век наш давялося...
Я — акіяну жытняга калоссе:
Мільёны лёсаў змешчаны ў маім,
Яшчэ да дна не вычарпаным,
                                                  лёсе.

Не золатаздабытчык і не бос —
Дваццатым векам вызвалены атам,
Жылплошчу пазычаю я ў нябёс,
Каб быць для іх таварышам і братам.
Але і гэта не апошні лёс,
Які мне векам суджаны дваццатым.

Ператварацца буду зноў і зноў
З ідэі ў плоць,
                         з жыцця ў жыццё другое...
Жыву,
            і пачуццё ў мяне такое,
Як быццам мне не пяцьдзесят гадоў,
А пяць стагоддзяў —
                                     самае малое.