Сама Зямля не вечна — час даводзіць...

Tagged:  
Яшчэ не ацэнена

Сама Зямля не вечна — час даводзіць.
Хай будзе так! А хіба маладых
Планет няма? Хто людзям перашкодзіць
На схіле дзён сваіх наведаць іх?

Напэўна, там з пячораў жыхарамі
Спатканне новы лёс наладзіць нам —
Не грознымі багамі дзікунам
Мы будзем, а старэйшымі братамі.

Сівых вякоў пазбыўшы час ліхі,
Пячор уласных не забыўшы мову,
Скароцім мы на добрую палову
Пакуты, што рыхтуюць ім шляхі.

Каб смерць Зямлі была для іх працягам
Жыцця без войнаў, рабства і багоў...
Жыць будзе ў жылах іхніх наша кроў —
Ты не спяшайся, час, з жалобным сцягам!