Мы славу параўноўваем з віном...
Tagged:
Мы славу параўноўваем з віном,
А забыццё глухое — з палыном.
Пакуль не лёг твой цень, твой дзень кароткі
З табою ў ложак вечнасці — труну,
П'ючы шумлівай славы хмель салодкі,
Не забывай пра горыч палыну.